17 сакавіка 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Чорны бусел» з серыі «Птушкі Беларусі».Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо.Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».Чорны бусел – птушка з сямейства бусліных. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.Скрытная, асцярожная птушка, у адрозненне ад белага бусла, не любіць суседства чалавека і гняздуецца ў глухіх старых лясах на раўнінах і перадгор'ях каля вадаёмаў.Размнажацца пачынае з трох гадоў. Гняздо будуе, як правіла, на буйных высокіх дрэвах.Сілкуецца рыбай, жабамі, апалонікамі, воднымі беспазваночнымі; радзей спажывае яшчарак, змей і дробных грызуноў.У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.Набыць дадзеную прадукцыю можна з 17 сакавіка ў інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта» shop.belpost.by, «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» ва ўкладцы «Пакупніку». PDF