Анонс часопіса «Веснiк сувязi» Тэма першага ў гэтым годзе нумара часопіса «Веснiк сувязi» –лічбавая ідэнтыфікацыя. Якія «лічбавыя пропускі» сёння даступныя карыстальнікам і як «лічбавыя ключы» адчыняюць дзверы ў лічбавы свет дзяржпаслуг і банкаўскіх прапаноў? Пра гэта – у рубрыцы «Тэхналогіі». Кібервынікі 2025 года падвёў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Пра новых ігракоў і пагрозы ў кіберпрасторы чытайце ў рубрыцы «Кібербяс». Пра глабальныя тэхналагічныя трэнды 2026 года і пра тое, як ШІ змяняе інструменты прасоўвання бізнесу ў Сетцы, расказваюць эксперты ў рубрыцы «Агляды». Read more about Анонс часопіса «Веснiк сувязi» PDF
Графічны знак беларускага рубля Графічны знак афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь – беларускага рубля зацверджаны пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 27 студзеня 2026 г. № 25. Графічны знак уяўляе сабой кірылічную загалоўную літару «Б», з якой пачынаецца слова «Беларусь», што дазваляе асацыяваць яе выяву з Рэспублікай Беларусь і нацыянальнай грашовай адзінкай краіны. Па цэнтры літары праведзена паралельная верхняй лініі рыса, якая сімвалізуе ўстойлівасць, раўнавагу і стабільнасць. Read more about Графічны знак беларускага рубля PDF
Як будуць развівацца лічбавыя тэхналогіі ў краіне Свет імкліва сыходзіць у лічбавае асяроддзе, і мы ідзём у гэтым кірунку ўзважана: без гонкі за модай, але з разуменнем, якія тэхналогіі сапраўды даюць карысць. Не алічбоўваць усё дзеля лічбы, а рабіць эканоміку больш эфектыўнай, жыццё людзей — больш простым і зручным — такія мэты Дзяржаўнай праграмы «Лічбавая Беларусь». Падрабязней пра яе карэспандэнту «Звязды» расказала намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Юлія ШАПКІНА. Read more about Як будуць развівацца лічбавыя тэхналогіі ў краіне PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Год Каня» з серыі «Усходні каляндар» 10 лютага 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Год Каня» з серыі «Усходні каляндар».Мастак В. Чайчук. Дызайн Я. Бядонік.Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Год Каня» з серыі «Усходні каляндар» PDF
Навiны фiлателii 23 студзеня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі «Ядавітыя расліны».Друкаваліся таксама ў малым лісце.Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо.Аддрукаваны ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».На марках прадстаўлены: ваўчаягада звычайная, цыкута ядавітая, блёкат чорны.У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска (у «Паштовым салоне») будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Read more about Навiны фiлателii PDF
Міжнародны саюз электрасувязі аб’явіў аб 15-м Міжнародным конкурсе WSIS Prizes WSIS Prizes – гэта глабальная ўзнагарода за лепшыя лічбавыя рашэнні, якія дапамагаюць дасягнуць Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця. А ўдзел у конкурсе – гэта ўнікальная магчымасць прэзентаваць свой праект на міжнародным узроўні і атрымаць прызнанне ААН. У 2017 годзе прэмію WSIS атрымаў праект Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь «Зялёная карта Беларусі». Read more about Міжнародны саюз электрасувязі аб’явіў аб 15-м Міжнародным конкурсе WSIS Prizes PDF
2026-год беларускай жанчыны Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1, якім 2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны. Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства. Інфармацыя з афіцыйнага сайта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Read more about 2026-год беларускай жанчыны PDF
🇧🇾Другое паседжанне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 18-19 снежня 💥Дэлегатам трэба будзе прыняць пяцігадовую праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Пасля яе зацвярджэння кіраўніком дзяржавы ўдзельнікі сходу яшчэ раз вывучаць дакумент і, у выпадку неабходнасці, унясуць карэкціроўкі.☄️Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэнняў VII УНС узначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі, а ў склад уваходзіць шэраг вышэйшых службовых асоб, кіраўнікі міністэрстваў, старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў. Read more about 🇧🇾Другое паседжанне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 18-19 снежня PDF
Зацверджаны прафстандарт «Паштовая дзейнасць» 💳Пастанова Мінпрацы і сацабароны ад 10 кастрычніка 2025 г. № 116. 📨 Стандарт устанаўлівае патрабаванні да трох прафесій у паштовай галіне: ✅Паштальён (5-6 разрады) ✅Спецыяліст па паштовай дзейнасці ✅Начальнік аддзялення сувязі 🔽Пералік абагульненых працоўных функцый і працоўных функцый, уключаных у прафесійны стандарт: Read more about Зацверджаны прафстандарт «Паштовая дзейнасць» PDF
Дзіцячая філатэлія 25 лістапада 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі на тэму «Свойскія гадаванцы» з серыі «Дзіцячая філатэлія». Друкаваліся таксама ў малым лісце. Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо. Аддрукаваны ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». На марках прадстаўлены: памеранскі шпіц, шатландская прамавухая, хвалісты папугай, англійскі каляровы крэсцед. Read more about Дзіцячая філатэлія PDF