28.12.1954г. - Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб пераўтварэнні агульнасаюзнага Міністэрства сувязі ў саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сувязі БССР», у адпаведнасці з якім 05.01.1955г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР на базе Упаўнаважанага Міністэрства сувязі СССР утвараецца саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сувязі Беларускай ССР З 16.07.1990г. пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 16.07.1990г. № 129-XII Міністэрства сувязі БССР пераўтворана ў Міністэрства сувязі і інфарматыкі БССР. З 11.01.1997г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1997/01/11 г. № 30 Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь. З 17.02.2004 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.02.2004 г. № 66 Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Мінсувязі) з’яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. У сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, у тым ліку гэтым Палажэннем. Мінсувязі каардынуе дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі, іншымі юрыдычнымі асобамі і міжнароднымі арганізацыямі па пытаннях, якія аднесены да яго кампетэнцыі. Мінсувязі і падпарадкаваныя яму арганізацыі, а таксама гаспадарчыя таварыствы, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзеныя ў кіраванне Мінсувязі, складаюць сістэму Мінсувязі. Гістарычны матэрыял па перадгісторыі Мінсувязі МІНІСТРЫ PDF