Мінсувязі і Беларусі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва»

15 чэрвеня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва».

Дызайн М. Крэзо.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». 
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) – рэгіянальная арганізацыя, якая ўяўляе сабой пляцоўку для дыялогу і супрацоўніцтва краін-удзельніц па ключавых напрамках у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых галінах. 
Заснавана ў чэрвені 2001 года лідарамі Казахстана, Кітая, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. У 2017 годзе статус дзяржавы-члена нададзены Індыі і Пакістану, у 2022 годзе – Ірану. 
Рэспубліка Беларусь удзельнічае ў ШАС з 2010 года ў статусе партнёра па дыялогу, з 2015 года – у статусе назіральніка, з 2024 года – у статусе паўнапраўнага члена. 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Набыць дадзеную прадукцыю можна з 15 чэрвеня ў інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта» shop.belpost.by, «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» ва ўкладцы «Пакупніку».